**Целы двух альпіністаў, якія загінулі ў Кіргізстану, спусьцілі з гары. Цела трэцяга яшчэ шукаюць**: [https://smarturl.click/2jBAD](https://smarturl.click/2jBAD)

 27 жніўня ў горадзе Ош адбудзецца працэдура іх апазнаньня. Туды ўжо прыехалі сваякі загінулых альпіністаў.

«Пошук трэцяга ўдзельніка групы працягваўся яшчэ два дні і выніку ня даў. Ратаўнікі агледзелі лёдапад па траекторыі выпадзеньня рэчаў і расколіны на гэтым участку. Расколіны забітыя сьнегам, што прыходзіць з новымі лявінамі. Гэта робіць немагчымым выяўленьне цела, калі яно знаходзіцца ў расколіне. Візуальна прыкмет цела на схіле і ў раёне заплечніка не знайшлі», — адзначаецца ў паведамленьні &nbsp;на&nbsp;[сайце](https://kurumdy.by/?fbclid=IwY2xjawTriXhwZG9mBWV4dG4DYWVtAjEwAGJyaWQRMVZrbUU4d0VCOTJLYXBGdXRzcnRjBmFwcF9pZBAyMjIwMzkxNzg4MjAwODkyAAEelIbVisfLqbZb8twt1avk5uhK3_x23eSVcriSWmiaETlMh_0bjDxGXusRqmE_aem_yw0_rJ4XPduOgMiKD0jMTg#news), створаным для інфармаваньня аб пошуку зьніклых альпіністаў.

26 жніўня работу ратаўнікоў спынілі на нявызначаны тэрмін праз аб’ектыўную небясьпеку для іх саміх: там стала адбываюцца каменныя абвалы і лявіны.