**Ці будзе Трамп ціснуць на&nbsp;Сі за падтрымку Ірану Кітаем: **[https://smarturl.click/qq2LEV](https://smarturl.click/qq2LEV)

Амэрыканскія заканадаўцы і экспэрты заклікаюць Дональда Трампа да&nbsp;больш жорсткіх дзеяньняў супраць кітайскіх структураў, якія абвінавачваюць у&nbsp;дапамозе Ірану спадарожнікавымі выведнымі зьвесткамі, кампанэнтамі ўзбраеньняў і даходамі ад&nbsp;продажу нафты. 90% іранскага экспарту нафты ідзе ў Кітай, нягледзячы на амэрыканскія санкцыі.


> «Гэтым летам уся прэса пісала, што Кітай перадаў Ірану спадарожнікавыя выведныя зьвесткі і што гэтыя зьвесткі прывялі да гібелі амэрыканскіх вайскоўцаў. Таму я, безумоўна, прапанаваў бы прэзыдэнту паспрабаваць атрымаць адказ на гэтае пытаньне»


Пасьля сустрэчы з Сі Дзіньпінам у Белым доме Трамп заявіў пра «велізарны прагрэс», але публічна нават не згадаў Іран.