**Ці Ўкраіна можа перашкодзіць цывільнай авіяцыі ў Расеі? Аналіз Свабоды**

 [https://smarturl.click/1BpQXy](https://smarturl.click/1BpQXy) 

Праз два дні пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі папярэдзіў цывільныя авіякампаніі аб небясьпецы выкарыстаньня расейскай паветранай прасторы, паступілі паведамленьні аб скасаваньнях многіх рэйсаў, закрыцьці аэрапортаў і іншых збоях паветранага руху.

Усё мацнейшыя атакі ўкраінскіх дронаў на Расею ўжо выклікалі падобныя збоі раней, але намёк Кіева на падняцьце ставак выклікае пытаньне, наколькі цяжэй можа стаць Расеі. Яго аналізуе Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.