**Ці магчымая «вялікая калійная ўгода» паміж Беларусьсю і ЗША: **[https://smarturl.click/37O7yV](https://smarturl.click/37O7yV)

Дональд Трамп заявіў, што ЗША працуюць над буйным пагадненьнем аб&nbsp;набыцьці беларускага калію. Пасьля санкцыяў ЭЗ беларускі калій ня можа ісьці праз Клайпеду. 

Адзіны рэалістычны маршрут у ЗША — чыгункай празь Беларусь і Расею, а адтуль морам. Гэта даўжэй і даражэй, чым канадзкія пастаўкі, а расейскія парты ўжо занятыя іншымі грузамі.

Разьбіраемся, колькі Беларусь можа прадаць калію і як&nbsp;яго вывезьці ў ЗША ў абыход ЭЗ.