**Ціханоўская: «Наша мэта — спыніць машыну рэпрэсіяў»**

Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская [пракамэнтавала](https://x.com/Tsihanouskaya/status/2099839857635786968) візыт дэлегацыі ЗША ў Менск. 


> «Мы спадзяёмся, што на волю выйдзе шмат людзей. Яны самі павінны вырашаць, дзе ім жыць. Свабода ніколі не павінна азначаць выгнаньне», — напісала Ціханоўская.


Разам з тым яна заклікала да сыстэмных рашэньняў, якія прывялі б да спыненьня рэпрэсій у Беларусі.


> «Адчыніць дзьверы турмаў — толькі першы крок. Патрэбныя палітычная амністыя, спыненьне новых арыштаў і палітычна матываванага перасьледу. Толькі тады можна будзе гаварыць пра сыстэмныя зьмены», — зазначыла дэмакратычная лідэрка.
