**Ціханоўская наведвае Прагу, дзе адкрываецца 30-ы міжнародны Forum 2000**

Сёньня лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская наведвае Прагу, каб узяць удзел ва ўрачыстым адкрыцьці міжнароднага форуму Forum 2000, які сёлета адзначае сваё 30-годзьдзе. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Ціханоўскай. [https://smarturl.click/AJV5mM](https://smarturl.click/AJV5mM)

У межах візыту Ціханоўская таксама плянуе сустрэцца са старшынём Сэнату Чэхіі Мілашам Выстрчылам, а таксама з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і нацыянальнай меншасьці ў Чэхіі.