**Ціханоўская: рэпрэсіі супраць беларускай культуры цяпер маюць большы маштаб, чым у савецкія часы:** [https://smarturl.click/1BpYow](https://smarturl.click/1BpYow)**
**
Сьвятлана Ціханоўская і нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі выступілі ў Варшаве на канфэрэнцыі ў рамках АБСЭ, прысьвечанай нацыянальнай ідэнтычнасьці. 

Ціханоўская назвала беларускую мову формай супраціву «рускаму міру» і заклікала міжнародныя арганізацыі падтрымліваць незалежныя мэдыя, культурныя ініцыятывы і магчымасьці для беларускай моладзі вучыцца ў Эўропе.

Алесь Бяляцкі заявіў, што ўлада Лукашэнкі працягвае каляніяльную традыцыю, зьнішчаючы беларускую культуру і мову. Паводле яго, беларушчына для моладзі — гэта свабода, адкрытасьць сьвету і непрыманьне імпэрыялізму.