**Ціханоўская заклікала ў ААН знайсьці рашэньне для беларусаў, якія засталіся без дакумэнтаў** → [https://smarturl.click/L6Zd3d](https://smarturl.click/L6Zd3d)


> «Дапамажыце беларусам без сапраўдных пашпартоў. Уключыце дэмакратычную Беларусь у міжнародныя форумы. Падрыхтуйцеся да Беларусі пасьля Лукашэнкі. 
> 
> Працуйце зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі над пераходным пэрыядам, эканамічнай стабілізацыяй, прадухіленьнем расейскага ўмяшаньня і свабоднымі выбарамі. 
> 
> І забясьпечце беларусам выразны доступ да эўрапейскай пэрспэктывы», — заклікала міжнародную супольнасьць Сьвятлана Ціханоўская.


21 верасьня ў Нью-Ёрку яна правяла 10 сустрэч з уплывовымі палітыкамі.