**Ціханоўскі прапануе аб’яднаць апазыцыю. Што адбываецца са Starlink ва Ўкраіне. «Тындэр» для сабачнікаў. Відэанавіны 14 кастрычніка**

 Каго з апазыцыйных палітыкаў Сяргей Ціханоўскі прапануе аб’яднаць у адну структуру і чаму экспэрт сумняваецца, што гэта атрымаецца?

 Starlink абмяжоўвае хуткасьць сувязі для ўкраінскіх вайскоўцаў. Што адбываецца з амэрыканскай падтрымкай Украіны?

 Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі беларусак з Днём маці. Чаму адна нагадала пра жанчын, а другі — пра шчасьце мацярынства?

 У Беларусі запусьцілі «Тындэр» для сабачнікаў. Як мабільная праграма дапамагае шукаць новыя знаёмствы і ці ёсьць падобныя сэрвісы ў іншых краінах?

У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 14 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

[https://youtu.be/FH9bgAEa6cg](https://youtu.be/FH9bgAEa6cg)