**«Цьвёрды камень унутры». Размова з&nbsp;Галінай Казіміроўскай аб&nbsp;перамозе над цяжкім дыягназам: **[https://smarturl.click/V1oxDR](https://smarturl.click/V1oxDR)


> «У Варшаве ў мяне не было нават нармальнай страхоўкі, я не зьвярталася нікуды. А сёлета 4 студзеня сама натыкнулася ў сваім целе на штосьці іншароднае, гэта ня зблытаеш ні з чым. Нібыта цьвёрды камень унутры. Калі я знайшла гэтую пухліну, яна была памерам 3 сантымэтры.
> 
> Першая думка была: нейкая кепская штука ўва мне, проста зрабіце апэрацыю, дастаньце, выкіньце&#33; Але ў мяне быў такі від пухліны, што трэба было адразу рабіць агрэсіўную хімію»


Што адчувае чалавек, знаходзячыся ў эміграцыі, калі чуе ад лекара дыягназ: «У вас рак вельмі агрэсіўнай формы»?

Мы пагаварылі з **стваральніцай легендарнага «Вольнага хору»**, Галінай Казіміроўскай, якая змагаецца з гэтай безьлітаснай хваробай.