**Тунэлі зь Беларусі ў Эўразьвяз: як мігранты абыходзяць памежныя агароджы
**
Як працуюць гэтыя падземныя маршруты і чаму Беларусь не спыняе іх будаўніцтва?&nbsp;[https://smarturl.click/E9k2g](https://smarturl.click/E9k2g)

Пасьля ўзьвядзеньня памежных агароджаў мігранты пачалі шукаць іншыя шляхі трапіць у Эўразьвяз. У апошнія месяцы ўсё часьцей выяўляюць тунэлі, пракапаныя з боку Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію.&nbsp; Першы такі тунэль у Латвіі знайшлі толькі цяпер – яго выхад быў замаскаваны ўсяго за 10 мэтраў ад памежнай агароджы. Літоўскія і латвійскія памежнікі кажуць пра магчымую падтрымку будаўніцтва тунэляў зь беларускай тэрыторыі.