**У аэрапорце Менску затрымліваюцца рэйсы ў Расею, Дубай і Анталью**

[https://smarturl.click/A9pn4](https://smarturl.click/A9pn4)
30 жніўня ў Нацыянальным аэрапорце Менск назапасілася шмат затрымак:

— «Аэрафлёт» у Маскву: з 2:30 на 14:00;
— Flydubai ў Дубай: з 3:40 на 20:30;
— «Белавія» ў Санкт-Пецярбург: з 16:15 на 19:40;
— «Белавія» ў Маскву: з 17:40 на 19:20.

Прычына — часовыя абмежаваньні ў расейскай паветранай прасторы праз атакі дронаў. У ноч на 30 жніўня расейскае Міністэрства абароны заявіла пра атакі соцень беспілётнікаў.

Нават пасьля зьняцьця часткі абмежаваньняў затрымкі працягваюць уплываць на расклад палётаў зь Менску.
Пасажырам раяць праверыць статус свайго рэйсу перад паездкай у аэрапорт.