**У Асьвеі ўзарвалі адзін з самых высокіх будынкаў мястэчка** → [https://smarturl.click/QEOGJ](https://smarturl.click/QEOGJ)

МНС [паведаміла](https://t.me/mchs112by/13664), што кантраляваным выбухам пасьпяхова зруйнавалі трохпавярховы пакінуты будынак. 

Хоць больш ніякай інфармацыі пра будынак не паведамілі, відавочна, што гаворка ідзе пра былую школу-інтэрнат, закрытую летам 2003 году — іншых такіх масіўных трохпавярховых будынкаў у Асьвеі проста няма.

Яшчэ сёлета ў траўні будынак 1961 году спрабавалі прадаць за крыху больш як 113 тысяч рублёў, але пакупнікоў не знайшлося.

За 200 мэтраў ад яго месьцяцца руіны палаца Гільзэнаў і Шадурскіх канца XVIII стагодзьдзя.