**У Баўгарыі другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Што кажуць кандыдаты пра вайну каля межаў
**
[https://smarturl.click/QwGk5R](https://smarturl.click/QwGk5R)

У нядзелю жыхары Баўгарыі галасуюць у другім туры выбараў прэзыдэнта краіны. На гэтую ў асноўным цырыманіяльную, але важную пасаду прэтэндуюць **Іліяна Ётава**, якая заклікае да дыялёгу з Расеяй, і больш крытычны да Расеі **Андрэй Гюраў**.

У апошнія тыдні ў выніку атак дронаў каля берагоў Баўгарыі і Румыніі затанулі некалькі судоў, у выніку чаго загінулі або атрымалі раненьні дзясяткі маракоў. Абое кандыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах асудзілі гэтыя атакі, але агулам іх рыторыка істотна адрозьніваецца.