**У Беларусь зноў заляцела ракета-дрон «Бандэроль». Гэта другі вядомы выпадак: **[https://smarturl.click/kqyvQ6](https://smarturl.click/kqyvQ6)

А 9:05 яна пачала рухацца ўглыб Беларусі цераз Брагін Гомельскай вобласьці, але потым разьвярнулася ў кірунку Чарнігава. 

Ракета-дрон «Бандэроль» небясьпечная тым, што мае хуткасьць да 650 кілямэтраў на гадзіну і несьці да 50 кіляграмаў выбухоўкі. Апроч таго, гэтыя ракеты-дроны паражаюць цэлі аскепкамі на вялікай плошчы.

Вядомыя прынамсі два выпадкі, калі «Бандэролі» заляталі на тэрыторыю Малдовы. У адным выпадку дрон лучыў у дрэва, але ад выбуховай хвалі тады моцна пацярпелі прыватныя дамы аднаго з паселішчаў. Пасьля гэтага выпадку Кішынёў адклікаў свайго пасла з Расеі.