**У Беларусі чакаецца пахаладаньне, а на паўднёвым захадзе небясьпечны моцны вецер**

[https://smarturl.click/0O5DM8](https://smarturl.click/0O5DM8)

Тэмпэратура паветра ў Беларусі ўначы на 7 верасьня можа апусьціцца да 5 градусаў.

Раней Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях паведаміла, што сёньня, 6 верасьня, па паўднёвым захадзе Беларусі ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненьне ветру парывамі 15-20 м/с. Такі вецер можа пашкодзіць лініі сувязі і электраперадач, парушыць электразабесьпячэньне, разбурыць слаба ўмацаваныя канструкцыі, дахі будынкаў, паламаць дрэвы.