**У Беларусі на ўзроўні кіраўнікоў абласных уладаў праводзяць заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасьці** → [https://smarturl.click/YwL2ge](https://smarturl.click/YwL2ge)

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што з 29 верасьня да 2 кастрычніка пад кіраўніцтвам старшыняў абласных выканаўчых камітэтаў правядуць штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасьці.

У Беларусі практычна безь перапынку праводзяць вучэньні вайсковых і іншых ваенізаваных падразьдзелаў ад пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў 2022 годзе.