**У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасьля атакі ўкраинских дронаў на трэці дата-цэнтар кампаніі ў Расеі: **[https://smarturl.click/0O598M](https://smarturl.click/0O598M)

У выніку атакі ўкраінскіх дронаў пашкоджаная інфраструктура дата-цэнтра «Яндэксу» ва Ўладзіміры ў Расеі. Ягоная праца цалкам спыненая. Гэта ўжо трэці дата-цэнтар кампаніі, атакаваны за чатыры дні.

Збоі закранулі і Беларусь. Як паведамляюць СМІ, карыстальнікі ў Беларусі ня могуць скарыстацца сэрвісам замовы таксі Yandex Go.