**У Беларусі працягваюць актыўна бурыць новыя нафтавыя сьвідравіны, павялічылі здабычу ў Рэчыцы**: [https://smarturl.click/YwL0Re](https://smarturl.click/YwL0Re)

На самым вялікім у Беларусі Рэчыцкім нафтавым радовішчы прабурылі шэсьць новых сьвідравін і яшчэ па адной на трох з шасьці іншых пляцовак у Гомельскай вобласьці — на Паўднёва-Асташкавіцкім і Масквічоўскім радовішчах, а таксама на Асташкавіцкай пляцоўцы.

 У Беларусі выявілі 96 радовішчаў нафты, 62 зь якіх распрацоўваюцца. Прамысловыя запасы нафты ацэньваюць у 46,2 мільёна тон. Аляксандар Лукашэнка&nbsp;неаднойчы заяўляў, што ня верыць, каб у Беларусі выпампавалі ўсю нафту, і патрабуе шукаць лепей.