**У Беларусі праз цыклён «Прыска» без электрычнасьці засталіся 148 населеных пунктаў**: [https://smarturl.click/W0WEO](https://smarturl.click/W0WEO)

У Горадзенскай, Віцебскай і Берасьцейскай вобласьцях працуюць 185 аварыйных брыгад і 220 адзінак тэхнікі.

Цыклён «Прыска» прынёс у Беларусь моцны шквалісты вецер — да 27 мэтраў за сэкунду. Мэтэаролягі абвясьцілі аранжавы і чырвоны ўзровень небясьпекі.

«Работы значна ўскладняюць мноства дрэў і галін, што ўпалі на лініі электраперадач», — адзначылі энэргетыкі.

Згодна з інфармацыяй Белгідрамэта, 23 жніўня моцны вецер прагназуюць і на поўначы Беларусі — парывамі 15-20 мэтраў за сэкунду, а ўначы ў асобных раёнах Віцебскай вобласьці — 21-24 мэтры за сэкунду.