**У Беларусі заявілі аб адсутнасьці вонкавай вайсковай пагрозы і аднаўленьні кантактаў з суседнімі краінамі ЭЗ**: [https://smarturl.click/B9160](https://smarturl.click/B9160)

«Можам з упэўненасьцю казаць, што абстаноўка стабільная цяпер, пагроз не ўяўляе. У нас у апэратыўнай службе маем сталае ўзаемадзеяньне з Рэспублікай Польшчай, Літвой і Латвіяй. Мы рэгулярна іх інфармуем аб палётах, і яны нас папярэджваюць пра палёты ў памежнай паласе. [...] І мы таксама інфармуем па лініі апэратыўнай службы. [...] Адсутнічала ўзаемадзеяньне толькі з Латвіяй. І тое ў апошні час зь імі таксама аднавілі дыялёг. Па апэратыўнай службе працягваем узаемадзеяньне нашых вайскова-паветраных сіл», — сказаў камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч у эфіры тэлеканалу СТВ.