**У Беларусі зьліквідавалі яшчэ адну вёску. За апошнія пяць гадоў краіна страціла дзясяткі населеных пунктаў: **[https://smarturl.click/26oJgz](https://smarturl.click/26oJgz)**
**
Вёску Крыўка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці афіцыйна ліквідавалі. Крыўка была зусім маленькай — усяго некалькі двароў. Цяпер у Варапаеўскім сельсавеце засталося 52 населеныя пункты.

На пачатак 2026 году ў Беларусі налічвалася 23 173 населеныя пункты — на 18 менш, чым годам раней. За апошнія дзевяць гадоў найбольш іх зьнікла ў Віцебскай вобласьці, на другім месцы — Гомельская.