**У Беларусі зноў правялі абмен палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай, беларусаў сярод іх не было**:[https://smarturl.click/56mej](https://smarturl.click/56mej)

Як вынікае з[&nbsp;афіцыйнага паведамленьня](https://t.me/mod_russia/66616)&nbsp;Міністэрства абароны Расеі, цяпер 103 расейскія вайскоўцы, якіх перадала Ўкраіна, знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе зь імі працуе расейская Яна Лантратава. Пасьля атрыманьня псыхалягічнай і мэдычнай дапамогі іх адправяць на рэабілітацыю ў Расею.

Ва ўкраінскім дзяржаўным праекце «Хачу знайсьці», які задзейнічаны ў працэсах абмену палоннымі, пацьвердзілі, што і Расея перадала 103 украінскіх вайскоўцаў. Сярод палонных абодвух бакоў грамадзян Беларусі не было.