**У Беларусі зноў запрацавалі рэтрансьлятары для расейскіх дронаў — кіраўнік ГУР Украіны** → [https://smarturl.click/bjAED6](https://smarturl.click/bjAED6)

У Беларусі зноў працуюць рэтрансьлятары для навядзеньня расейскіх бесьпілётнікаў, заявіў у інтэрвію брытанскай газэце&nbsp;[The Times](https://www.thetimes.com/world/russia-ukraine-war/article/ukraine-spy-chief-russia-putin-war-gjk6w0h86)&nbsp;начальнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Алег Івашчанка.

Ён адзначыў, што ўкраінская выведка выявіла 6 такіх рэтрансьлятараў.


> «Нейкі час яны перасталі іх усталёўваць, але цяпер мы бачым, што некаторыя рэтрансьлятары зноў працуюць. У нас дастаткова магчымасьцяў, каб з гэтым разабрацца», — сказаў Івашчанка.
