**У «Белавія» паведамілі, што карпарацыя Boeing атрымала дазвол на аднаўленьне супрацы зь Беларусьсю**: [https://smarturl.click/37ODZp](https://smarturl.click/37ODZp)

Адпаведны дазвол, паводле «Белавія». выдала Міністэрства гандлю ЗША. 

«Гэты крок дазволіць авіякампаніі наўпрост атрымліваць праграмнае забесьпячэньне ад вытворцы і запчасткі для самалётаў, якія ўжо эксплуатуюцца. Апроч таго, гэтае рашэньне адкрывае патэнцыйныя магчымасьці для атрыманьня новых бартоў», — адзначаецца ў паведамленьні кампаніі.