**У «Белавія» заявілі аб вялікіх стратах праз украінскія ўдары па расейскай тэрыторыі: **[https://smarturl.click/qq20mw](https://smarturl.click/qq20mw)

Закрыцьцё расейскіх аэрапортаў праз украінскія дронавыя атакі ўсё часьцей б’е па беларускай авіякампаніі. Самалёты вымушаныя кружыць у зоне чаканьня, спальваць паліва, чакаць вылету, вяртацца ў Менск або ляцець на запасныя аэрадромы.

Дакладныя сумы пакуль не падлічылі, але называюць страты «велізарнымі».