**У BelPol раскрылі яшчэ адну схему абыходу санкцый у інтарэсах ААТ «Планар», які супрацоўнічае з ВПК Расеі**: [https://smarturl.click/xe9VJ](https://smarturl.click/xe9VJ)

Падсанкцыйнае прадпрыемства ААТ «Планар», якое актыўна супрацоўнічае з вайскова-прамысловым комплексам Расеі, атрымлівала неабходныя дэталі праз горадзенскае ТАА «Будгеадар» .

Раней «Будгеадар» ужо фігураваў у расьсьледаваньні BelPol аб пастаўках абсталяваньня для падсанкцыйнага ААТ «Горадзенская тытунёвая фабрыка „Нёман“». Тады праз гэтую кампанію паставілі абсталяваньне на агульную суму 358 816 эўра, уключна з прамысловым CO₂-лазэрам Luxinar OEM-45i X.