**У былога палітвязьня і колішняга дырэктара газэты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых знайшлі рак** → [https://smarturl.click/qq20bd](https://smarturl.click/qq20bd)
**
**Пасьля прысуду Канстанціна Залатых трымалі ў Наваполацкай калёніі, якая месьціцца ў прамзоне, вядомай самым забруджаным паветрам у краіне.


> «Агулам 65 содняў мяне трымалі ў ШЫЗА, наўмысна падвяргаючы катаваньням холадам. Падчас зьняволеньня было практычна немагчыма атрымаць прафэсійную медыцынскую дапамогу», — гаворыцца ў звароце Канстанціна Залатых.


Цяпер у яго амаль не засталося грошай на штодзённыя патрэбы, а працаваць праз шпіталізацыі ён ня можа. На BySol адкрылі [збор](https://bysol.org/be/private/zolotych/), каб падтрымаць былога палівязьня і ягоную сям’ю.