 **У Чарнагорыі пачалі падрыхтоўку да ўвядзеньня візавага рэжыму зь Беларусьсю**

24 верасьня ўрад Чарнагорыі [заявіў](https://www.gov.me/clanak/saopstenje-sa-139-sjednice-vlade-crne-gore) пра пачатак працэдураў дэнансацыі пагадненьняў пра бязьвізавы рэжым зь Беларусьсю, Расеяй і Турэччынай. 

Віза для ўезду ў Чарнагорыю беларусам спатрэбіцца ўжо з 1 лістапада.