**У этэры дзяржаўнай тэлевізіі расказалі, што настаўнікі зарабляюць больш, чым ІТ. Гэта абурыла настаўнікаў**

[https://smarturl.click/oqQ8xj](https://smarturl.click/oqQ8xj)

Тэлеканал АНТ паказаў «Настаўніка году — 2026» Дзяніса Дубаневіча, які сказаў, што для настаўнікаў 3000 рублёў — гэта нармальны заробак. А найвышэйшая плянка — 4000–5000 рублёў. Мы параўналі гэтыя сумы з рэальнымі заробкамі ў школе.