**У Францыі за пагромы і гвалт арыштавалі больш за 2 тысячы чалавек**. **Макрон выступіў са зваротам да нацыі: **[https://smarturl.click/bjA46B](https://smarturl.click/bjA46B)


> «Глядзячы на гэтыя здымкі, мы ўсе спыталі сябе: што ў іх на ўвазе? Як французы могуць так рабіць з Францыяй?»

На тле масавых акцыяў пратэсту, якія ў выходныя перарасьлі ў пагромы, міністар унутраных спраў Францыі Ларан Нуньес падаў у адстаўку, але прэзыдэнт краіны Эмануэль Макрон яе не прыняў.

17 кастрычніка ў Францыі прайшлі пратэсты супраць павелічэньня вартасьці жыцьця, у якіх узялі ўдзел ад 500 да 800 тысяч чалавек. Яны перарасьлі ў масавыя беспарадкі. 

У Парыжы пашкодзілі аўтамабілі і дзясяткі крам. У Марсэлі пратэстоўцы ўварваліся ў мэрыю, у Ліёне падпалілі гарадзкі турыстычны офіс.