**У Францыі затрымалі больш за 1000 чалавек. Згарэла мэрыя Ліможа**

Сутыкненьні з паліцыяй адбыліся ў Парыжы, Марсэлі ды іншых буйных гарадах. Паліцыя ўжывала вадамёты і сьлезацечны газ. Удзельнікі беспарадкаў кідалі кактэйлі Молатава. У шэрагу месцаў, як сьведчаць шматлікія відэазапісы, беспарадкі суправаджаліся марадэрствам — удзельнікі рабавалі дарагія крамы. 

Адбываліся і падпалы. Амаль цалкам згарэў пабудаваны ў XIX стагодзьдзі будынак мэрыі гораду Лімож. Гістарычны будынак гарэў таксама ў Бардо. У Ліёне спалілі турыстычны офіс.

Відэа: CBSnews

[https://smarturl.click/bjA4o6](https://smarturl.click/bjA4o6)