**У гарах Кыргызстану знойдзеныя целы — імаверна, зьніклых раней беларускіх альпіністаў
**
Пра «найцяжэйшую навіну ўсіх гэтых дзён» паведамляе партал [kurumdy.by](http://kurumdy.by/), створаны для дапамогі пошуку альпіністаў, зьніклых у гарах Кыргызстану. [https://smarturl.click/VAeQg](https://smarturl.click/VAeQg)

«Раніцай 16 жніўня пры аблёце схілу дрон зьняў месца сходу сьнежна-каменнай масы. Пры разборы запісаў у вынасе, побач са знойдзенымі раней рэчамі, выяўленыя целы. З высокай імавернасьцю гэта ўдзельнікі групы», — гаворыцца ў паведамленьні.