**У Грузіі зь лякарняў выпісалі яшчэ восем беларусаў, пацярпелых у аварыі 12 жніўня**

Сярод іх — пяць непаўналетніх, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МЗС Беларусі. Аварыя адбылася ў раёне Гурыі. Грузінская пракуратура выставіла абвінавачаньне кіроўцу, які 12 жніўня не ўтрымаў свой мікрааўтобус на дарозе і той упаў у цясьніну. У выніку загінулі 4 беларусы, яшчэ 16 чалавек атрымалі траўмы.&nbsp;[https://smarturl.click/6Za4e](https://smarturl.click/6Za4e)

Паводле сьледчых, кіроўца ня меў правоў адпаведнай катэгорыі для перавозкі такой колькасьці пасажыраў.