**У Грузіі загінуў яшчэ адзін беларус. Целы загінулых у аўтакатастрофе грамадзян Беларусі прывезьлі ў Менск**: [https://smarturl.click/ZRxXz](https://smarturl.click/ZRxXz)

У Грузіі на пад’езьдзе да Батумі грузавы цягнік зьбіў 35-гадовага грамадзяніна Беларусі, паведаміла выданьне [newsgeorgia.ge](http://newsgeorgia.ge/), ён загінуў на месцы. Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі вядзе расьсьледаваньне.

Апроч таго стала вядома, што целы чатырох грамадзян Беларусі, якія загінулі ў выніку аўтакатастрофы 12 жніўня ў горным курорце Гаміс Мта ў рэгіёне Гурыя, даставілі ў Менск. Два чалавекі ўсё яшчэ застаюцца ў лякарні.