**У Італіі знайшлі скрадзеныя карціны Рэнуара, Сэзана і Маціса
**
Італьянская паліцыя знайшла тры карціны П’ера Агюста Рэнуара, Поля Сэзана і Анры Маціса, выкрадзеныя ў сакавіку з музэя Фонду Маньяні-Рока непадалёк ад Пармы. Агульная цана твораў перавышае дзевяць мільёнаў эўра, паведамляе Reuters. Карціны знайшлі ў доме аднаго з падазраваных у Парме. Па словах начальніка паліцыі горада, расьсьледаваньне вядзецца ў дачыненьні да дзевяці грамадзянаў Малдовы.&nbsp;[https://smarturl.click/990V5](https://smarturl.click/990V5)