**У Кангрэсе ЗША спрабуюць заблякаваць пагадненьне Трампа з Расеяй аб дызэльным паліве: **[https://smarturl.click/6ybpGa](https://smarturl.click/6ybpGa)

Рэспубліканец Браян Фіцпатрык плянуе паставіць на галасаваньне ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША законапраект, які заблякуе куплю расейскіх нафтрапрадуктаў. 

Тым часам група амэрыканскіх сэнатараў ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыяў заявіла, што рашэньне Дональда Трампа супярэчыць закону 2022 году, і ЗША не павінны імпартаваць нафту з Расеі. 


> «Злучаныя Штаты не павінны даваць Пуціну фінансавую падтрымку, пакуль Расея працягвае забіваць украінскіх мірных жыхароў. Адміністрацыя павінна неадкладна зьмяніць курс»
