**У Казахстане прайшлі выбары ў Курултай, якія ўмацоўваюць пазыцыі прэзыдэнта Такаева**: [https://smarturl.click/meW1B](https://smarturl.click/meW1B)

Прапрэзыдэнцкая партыя «Эдзілет» стала пераможцам выбараў новага парлямэнту Казахстану.

У Казахстане 23 жніўня прайшлі парлямэнцкія выбары, у дзясяты раз з часу здабыцьця краінай незалежнасьці ў 1991 годзе і ўпершыню — паводле новай Канстытуцыі. Цяпер выбіралі аднапалатны парлямэнт — Курултай, які фармуецца паводле партыйных сьпісаў. Да выбараў былі дапушчаныя сем партыяў.

Як паведаміла Казахстанская служба Радыё Свабода, большасьць месцаў у новым аднапалатным парлямэнце Казахстана атрымае партыя, якая называе сябе палітычнай апорай курса прэзыдэнта Касым-Жамарта Такаева.