**У Кіеве расейскі дрон ударыў «проста ў кабінэт кіраўніка СБУ»** → [https://smarturl.click/nq1WO7](https://smarturl.click/nq1WO7)

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны **Ўладзімір Зяленскі**. Ён даручыў кіраўніку СБУ **Аляксандру Покладу** «адэкватна, адчувальна і, калі магчыма, люстрана адказаць расейцам на гэты ўдар».

 Дзяржаўныя будынкі Кіева дагэтуль траплялі пад удары лічаныя разы. У 2022 і 2023 гадах быў атакаваны штаб Галоўнай управы разьведкі Ўкраіны. Летась у верасьні ракета пацэліла ў будынак Кабінэту Міністраў.

Пры гэтым яшчэ тры дні таму прэзыдэнт Расеі **Ўладзімір Пуцін** казаў, што расейскія войскі ня б’юць па ўрадавых будынках, бо «нейкія перамоўнікі нам патрэбныя»