**У Кіеве загінулі больш за 10 цывільных. Расейскія войскі абстралялі Дніпро і Кіеўшчыну**: [https://smarturl.click/yeLJB](https://smarturl.click/yeLJB)

У Дзяржаўнай службе Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях паведамілі аб 15 загінулых і 33 параненых у выніку расейскай атакі на Кіеў.

Пацярпелі сама меней тры раёны ўкраінскай сталіцы. Пашкоджаныя і зруйнаваныя амаль тры тысячы квадратных мэтраў складоў, жылыя дамы, лякарня. У двух жылых дамах і сховішчы ў школе&nbsp;[ратавальнікі&nbsp;](https://t.me/dsns_telegram/72005)спрабуюць вызваліць людзей, якіх заблякавала ў выніку ўдару.

21 жіўня ў Кіеве абвясьцілі днём жалобы.