**У Кіргізстане ў часе пошуку зьніклых альпіністаў знайшлі іхныя рэчы:** [https://smarturl.click/990WG](https://smarturl.click/990WG)

На вышыні прыблізна 4500 мэтраў пабачылі заплечнік і аранжавую рэч — імаверна, спальнік або куртку аднаго з альпіністаў.

«Больш дакладна пакуль не сказаць. Побач зь імі асобныя прадметы, мяркуючы па ўсім, з гэтага ж заплечніка. Рыштунак, імаверна, належыць аднаму чалавеку з групы. Ні саміх хлопцаў, ні іншых сьлядоў вакол і на рабры не відаць»