**У Латвіі паведамілі аб павелічэньні амаль у тысячу разоў аб’ёмаў увозу збожжа зь Беларусі: **[https://www.svaboda.org/a/33866254.html](https://www.svaboda.org/a/33866254.html)

З пачатку 2026 году праз Латвію прайшло 116,8 тысячы тон збожжа зь Беларусі. За ўвесь 2025 год было толькі каля 128 тон. 

А з 1 да 24 верасьня гэтага году — яшчэ 40,1 тысячы тон, хоць летась у гэты пэрыяд беларускага збожжа празь Латвію не было ўвогуле.