**У Літве назвалі працягласьць дэмантаваных ліній электраперадач, зьвязаных зь Беларусьсю і Калінінградам**: [https://smarturl.click/pqZAYW](https://smarturl.click/pqZAYW)

Літоўскі апэратар перадачы электраэнэргіі Litgrid працягвае дэмантаж ліній электраперадач, якія зьвязвалі Літву зь Беларусьсю і Калінінградзкай вобласьцю. Усе работы плянуюць завяршыць у другой палове 2028 году.

«На сёньня дэмантавалі 99 кілямэтраў ліній электраперадач і 281 апора. Усяго плянуецца прыбраць 169 кілямэтраў ліній і 545 апор», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні кампаніі.