**У Літве пачалі праверку сыстэмы мабілізацыі: адпрацуюць дзеяньні на выпадак уварваньня зь Беларусі: **[https://smarturl.click/agmW3D](https://smarturl.click/agmW3D)

З 25 верасьня па 3 кастрычніка ў Літве праходзяць найбуйнейшыя штогадовыя вучэньні «Vytis Skliautas 2026» — улады правяраюць, як будзе працаваць нацыянальная сыстэма мабілізацыі ў крызіснай сытуацыі.

Сцэнар уключае кібэратакі, перабоі з энэргіяй і сувязьзю, спыненьне транспартных калідораў, эвакуацыю насельніцтва і нават пагрозы хімічнага, біялягічнага, радыелягічнага ці ядзернага характару. Асобна адпрацуюць эвакуацыю жыхароў Вільні і памежных раёнаў у выпадку пагрозы ваеннага ўварваньня зь Беларусі.