**У Малдове непадалёк ад украінскай мяжы прагучаў выбух: **[https://smarturl.click/2jxbZ](https://smarturl.click/2jxbZ)

Паводле папярэдніх зьвестак — ад сутыкненьня зь зямлёй неідэнтыфікаванага лятальнага апарата. Людзі не пацярпелі.

Увечары 17 жніўня ўкраінскія паветраныя сілы паведамілі, што з Адэскай вобласьці ў Малдову заляцела расейская «Бандэроль» — гібрыд крылатай ракеты і дрона.