**У Маскве пасьля маштабнай атакі дронаў гарыць НПЗ.**

Паводле OSINT-аналізу Astra, мэтай атакі стаў Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод «Газпромнефть-МНПЗ» у раёне Капотня. 

Мэр Масквы Сяргей Сабянін пацьвердзіў, што ў выніку атакі быў пашкоджаны аб’ект на тэрыторыі НПЗ.

На кадрах, апублікаваных відавочцамі, відаць пажар на тэрыторыі прадпрыемства. Маскоўскі НПЗ у Капотні — адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расеі. Раней ён ужо прыпыняў працу пасьля ўкраінскіх атак.