**У&nbsp;Маскве затрымалі падлетка, якога падазраюць у&nbsp;падрыхтоўцы тэракту. Расейскія сілавікі падзякавалі ЗША**

[https://smarturl.click/Jk6327](https://smarturl.click/Jk6327)

Фэдэральная служба бясьпекі Расеі затрымала ў&nbsp;Маскве непаўналетняга, якога падазраюць у&nbsp;падрыхтоўцы тэракту ў&nbsp;маскоўскім музэі-запаведніку «Царыцына». ФСБ падзякавала амэрыканскім калегам за своечасова перададзеную інфармацыю.

Напярэдадні пасольства ЗША ў Маскве апублікавала на сваёй старонцы папярэджаньне аб пагрозе тэракту ў «Царыцына». Увечары 31 кастрычніка музэй-запаведнік быў зачынены і ачэплены паліцыяй і спэцслужбамі, наведнікаў эвакуавалі.