**У Маскве заявілі, што пастаўкі бэнзіну зь беларускіх НПЗ у Расею ідуць «на максымум»**

[https://smarturl.click/xevye](https://smarturl.click/xevye)
**
**
> «Пастаўкі паліва ідуць, і ідуць на максымум. У гэтым выпадку беларускія сябры чуйна рэагуюць на патрэбы, за што мы ім удзячныя», — сказаў журналістам у нядзелю прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.


Так ён адказаў на пытаньне, ці абмяркоўвалі кіраўнікі Расеі і Беларусі падчас сустрэчы напярэдадні павелічэньне паставак бэнзіну зь беларускіх НПЗ.

У Расеі цяпер дэфіцыт паліва праз удары Ўкраіны па расейскіх НПЗ. Толькі ў жніўні Ўкраіна атакавала больш за 20 такіх заводаў.

_На фота наступствы ўкраінскага ўдару па Ільскім НПЗ у Расеі_