**У Менскім сьледчым камітэце расказалі, як «арганізаваныя сындыкаты» ўскладняюць барацьбу з кібэрзлачыннасьцю**: [https://smarturl.click/y8pvlm](https://smarturl.click/y8pvlm)

Начальнік сьледчага ўпраўленьня сталічнага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Беларусі Ўладзіслаў Любаскін заявіў, што з пачатку 2026 году менскія сьледчыя завялі больш за2,5 тысячы крымінальных спраў паводле фактаў злачынстваў у сфэры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгій.

«Як правіла, за атакамі стаяць добра арганізаваныя сындыкаты, чые кол-цэнтры тэхнічна абсталяваны за мяжой. Туды ж, за ежы краіны, імгненна выводзяцца ўсе скрадзеныя капіталы, што істотна ўскладняе кампэнсацыю матэрыяльнай шкоды пацярпелым», — патлумачыў ён.