**У Менску аварыя на цепласетках. Чакаюць «кампэтэнтныя органы»**

Магутны фантан вады на вуліцы Жукоўскага б'е на вышыню шматпавярховіка. Струменем павыбівала вокны ў доме насупраць. Інфармацыі аб прычынах і наступствах аварыі пакуль няма.

У камэнтарах пад відэа [MINSK NEWS](http://t.me/vestiminska) наведнікі сацсетак цікавяцца, чаму з-пад струменя не прыбіраюць машыны. Аказваецца, іх нельга прыбіраць, пакуль не прыедуць «кампэтэнтныя органы» і не зафіксуюць пашкоджаньні. Нягледзячы на тое, што пашкоджаньні за гэты час могуць шматкроць павялічыцца.